Топ-100
Back

ⓘ Пантэізм - рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое абядноўвае, часам атаясамлівае, Бога і свет. Слова пантэізм паходзіць ад старажытнагрэчаскага: παν пан - усё, ..

Пантэізм
                                     
ⓘ Пантэізм

Пантэізм - рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое абядноўвае, часам атаясамлівае, Бога і свет.

Слова "пантэізм" паходзіць ад старажытнагрэчаскага: παν пан - "усё, кожны" і θεός тэос - "бог, бажаство". У пантэізме знаходзіць увасабленне канцэпцыя, што "Бог" лепш за ўсё бачыцца пры збліжэнні з Сусветам. Пантэісты не вераць у асобаснага, антрапаморфнага Бога ці Бога-творцу. Нягледзячы на розныя плыні ўнутры пантэізму, цэнтральныя ідэі ў большасці формаў пантэізму трывалыя: Сусвет як усёабдымнае адзінства і святасць прыроды. Пантэізм адмаўляе антрапацэнтрызм, прызнаючы фундаментальнае адзінства ўсяго жывога і неабходнасць паважнага стаўлення да прыроды.

Сярод пантэістаў вядуцца спрэчкі пра ўжыванне слова "Бог". Пантэісты не вераць у Бога ў традыцыйным разуменні - у якасці асобы і творцы, з гэтай прычыны адны сучасныя пантэісты імкнуцца не ўжываць слова Бог, бо, паводле іх меркавання, яно ўводзіць у зман. Іншыя мяркуюць, што слова Бог істотна для выражэння моцы іх пачуццяў ад прыроды і Сусвету.

Некаторыя крытыкі сцвярджаюць, што ў пантэізме пад словам "Бог" маецца на ўвазе не што іншае, як "прырода", "Сусвет" ці "рэальнасць". Аднак слова Бог калі яго ўжываюць азначае хутчэй выраз пачуццяў пантэіста, чым праяву звышнатуральных сіл у Сусвеце. Апроч гэтага, слова "прырода" лепш адлюстроўвае, сутнасць пантэізму, і сам Бенедыкт Спіноза, падкрэсліваў, што пантэісты - людзі, якія атаясамліваюць слова Бог з прыродай.

Таксама няма адзінага меркавання пра суадносіны пантэізму і атэізму. Атэісты сцвярджаюць, што нетэістычны бог пантэізму не зяўляецца богам у традыцыйным разуменні. Разам з тым, трансцэндэнтнасць бажаства не зяўляецца абавязковым атрыбутам.

  • рэлігійнай свядомасці Монатэізм  Політэізм Дэізм  Тэізм Ітсізм  Пантэізм Сусветныя рэлігіі Будызм  Хрысціянства Іслам  Аўраамічныя рэлігіі
  • Філасофскія светапогляды Віталізм  Ідэалізм  Матэрыялізм  Пантэізм Персаналізм  Марксізм  Постмадэрнізм  Прагматызм

Users also searched:

...
...
...