Топ-100
Back

ⓘ Інтэр’ер. Інтэре́р - архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзей ..




                                               

Констфак

Констфак - найбуйнейшы ў Швецыі мастацкі каледж у галіне мастацтва, дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, размешчаны ў Стакгольме. У цяперашні час у каледжы навучаецца каля 900 студэнтаў і працуе 200 супрацоўнікаў. Каледж прапануе навучанне на ўзроўні бакалаўра, магістра і доктара, мае адну з найбуйнейшых бібліятэк Швецыі ў галіне мастацтва, рамёстваў і дызайну, адкрытую для публікі.

                                               

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўні́цтва спра́вамі прэзідэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь - установа забеспячэння і абслугоўвання прэзідэнта, яго Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 21 студзеня 2013 года пасаду кіраўніка справамі займае Віктар Шэйман.

Інтэр’ер
                                     

ⓘ Інтэр’ер

Інтэре́р - архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці; унутраная прастора будынка ці асобнага памяшкання, архітэктурнае рашэнне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэннем.

У аснове дызайну інтэреру ляжыць сінтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў існавання чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэрер складаецца з трох складнікаў:

  • будаўнічая абалонка - пол, сцены, столь;
  • прадметнае напаўненне абсталяванне, мэбля;
  • функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуццёва-псіхалагічную атмасферу.