Топ-100
Back

ⓘ Васіль Кірылавіч Бандарчык - беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР. Доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры ..




                                     

ⓘ Васіль Кірылавіч Бандарчык

Васіль Кірылавіч Бандарчык - беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР. Доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры БССР. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства.

                                     

1. Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу 1936, затым - Слуцкае педагагічнае вучылішча 1939. Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1952 годзе.

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года - аспірант Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, 1959 - 1966 гады - навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967 - 1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969 - 1976 гады - дырэктар.

З 1972 года - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1976 - 1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года - саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997 - 2005 гадах - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 года ў Мінску.

                                     

2. Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За абарону Масквы" і "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.", медаль Францыска Скарыны.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1999.

                                     

3. Навуковая дзейнасць

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

                                     

4. Бібліяграфія

Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.

  • Беларусы: У 8-мі т. Т.3: Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. - Мінск: Беларуская навука, 1999. - 365с.: іл. - ISBN 985-08-0283-9: 368000.
  • Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский: Очерк жизни и деятельности / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. - Минск: Издательство АН БССР, 1960. - 103 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. - Мінск: Навука і тэхніка, 1964. - 232 с.
  • Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў: Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. - Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. - 305 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. - Мінск: Навука і тэхніка, 1970. - 123 с.
  • Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык. - Мінск: Навука і тэхніка, 1985. - 215 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. - Мінск: Навука і тэхніка, 1972. - 168 с.
  • Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. - Минск: Наука и техника, 1966. - 120 с.

Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы "Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў" 1974, "Беларускае народнае жылле" 1973, "Беларуская народнае адзенне" 1975, "Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі" 1976, "Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі" 1976, "Этнічныя працэсы і вобраз жыцця" 1980, "Промыслы і рамёствы Беларусі" 1984, "Этнаграфія беларусаў" 1985, "Палессе. Матэрыяльная культура" 1988, "Сям’я і сямейны побыт беларусаў" 1990, "Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі" 1990, "Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі" 1993, "Белорусы" Москва, 1998.



                                     

5. Літаратура

  • Піліпенка, М. Ф. Васіль Кірылавіч Бандарчык Да 90-годдзя з дня нараджэння / М. Ф. Піліпенка // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. - 2010. - № 3. - С. 122 - 124.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. - Мн.: БелЭн, 1995. - С. 69. - 800 с. - 5 000 экз. - ISBN 985-11-0026-9.
                                     
  • Бандарчык - прозвішча. Васіль Кірылавіч Бандарчык беларускі этнограф Таццяна Андрэеўна Бандарчык беларуская актрыса
  • Васільеўна Дароніна Леў Мікалаевіч Гумілеўскі Іван Пятровіч Рэй Васіль Кірылавіч Бандарчык Аляксандр Антонавіч Крывіцкі Наталля Паплаўская Віктар Уладзіміравіч
  • Сучасныя этнакультурныя працэсы Пятро Фёдаравіч Глебка 1957 - 1969 Васіль Кірылавіч Бандарчык 1969 - 1976 Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў 1976 - 1994 Міхаіл Фёдаравіч
  • Мікалаевіч Бадзяка 1914 - 1998 - вучоны ў галіне металазнаўства Васіль Кірылавіч Бандарчык 1920 - 2009 - этнолаг, гісторы Валянцін Аляксеевіч Барадуля нар
  • 2010 Альма - матар гістарычны факультэт БДУ Навуковы кіраўнік Васіль Кірылавіч Бандарчык Вядомыя вучні Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі Вядомы як этнолаг, рэканструктар
  • Баеў - беларускі акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Таццяна Бандарчык - беларуская актрыса Віталь Баркоўскі - беларускі рэжысёр, акцёр Святлана

Users also searched:

...
...
...