Топ-100
Back

ⓘ Аб’екты, названыя ў гонар людзей ..




                                               

Мора Амундсена

Мора Амундсена - мора Паўднёвага акіяна каля берагоў Заходняй Антарктыды. Размешчана каля Зямлі Мэры Бэрд, абмежавана востравам Тарстан з усходу і мысам Дарт з захаду. Мяжуе з марамі Роса і Белінсгаўзена. Названа ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена. Знаходзіцца паміж 100 і 123° з. д. Плошча мора - 98 тыс. км², глыбіня да 585 м. Салёнасць 33.5 г/л. Сярэдняя тэмпература вады ніжэй 0 °C. Пакрытае льдамі. Мора Амундсена насяляюць цюлень Роса, цюлень Уэдэла, марскі леапард, кіты, пінгвіны.

                                               

Мора Белінсгаўзена

Мора Белінсгаўзена - мора на поўначы Антарктыды, у Ціхаакіянскім сектары Паўднёвага акіяна. Сваім імем мора абавязана расійскаму мараплаўцу Фадзею Белінсгаўзену, які першым даследаваў гэтыя месцы ў 1821 годзе. У моры Белінсгаўзена знаходзіцца найбуйнейшы востраў Антарктыкі, Зямля Аляксандра I, Востраў Пятра I. Зімой і ў пачатку вясны паўднёвага паўшар’я мора Белінсгаўзена цалкам пакрыта льдамі. Салёнасць летам - каля 33.5 ‰. Глыбіні ад 410 да 4470 метраў. Бераг гарысты, пакрыты ледавікамі.

                                               

Бераг Моўсана

Бераг Мо́ўсана - краявая частка ледавіковага покрыва ў цэнтральнай і заходняй частцы ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усходняй Антарктыдзе. Адкрыты ў 1930 годзе Брытанска-аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар яе кіраўніка, аўстралійскага геолага, падарожніка, даследчыка Антарктыкі Дугласа Моўсана. Абмываецца морам Садружнасці. Вышыні 1000 - 1500 м. Маюцца выхады карэнных горных парод. З 1954 года дзейнічае аўстралійская палярная станцыя "Моўсан".

                                               

Берынгаў праліў

Берынгаў праліў, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі. Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян з Ціхім акіянам. Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга, які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе. Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеуцкіх астравоў ...

                                               

Востраў Дрыгальскага

Востраў Дрыга́льскага - востраў у Антарктыцы, у сярэдзіннай частцы мора Дэйвіса. Плошча вострава 204 км². Вышыні да 327 м. Паверхня вострава пакрытая лёдам. Берагі абрывістыя. Востраў адкрыты ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названы ў гонар нямецкага географа, геафізіка, палярнага даследчыка Э. Дрыгальскага. Упершыню востраў даследаваны савецкай Антарктычнай экспедыцыяй у 1956 годзе.

                                               

Зямля Котса

Зямля Котса - частка тэрыторыі Заходняй Антарктыды паміж 20° і 36° заходняй даўгаты. На ўсходзе мяжуе з Зямлёй Каралевы Мод, на захадзе пераходзіць у шэльфавы ледавік Фільхнера. Асобныя прыбярэжныя ўчасткі носяць назвы Бераг Луітпольда і Бераг Кэрда. Амаль уся тэрыторыя Зямлі Котса ўяўляе сабой паверхню мацерыковага ледавіковага шчыта з вышынёй 1000-2000 м. Таўшчыня лёду дасягае 500-1000 м. Ледзяныя берагі, прадстаўленыя амаль на ўсім працягу шэльфавымі ледавікамі, абмываюцца водамі мора Уэдэла. У заходняй частцы ёсць выхады карэнных парод - горы Тэрон. Зямля была адкрыта ў 1904 годзе шатл ...