Топ-100
Back

ⓘ Гідратэхніка - Б’еф, Вадаскід, Асушэнне, Вадамёт, Васіль Пятровіч Рагуновіч, Гаргулья, Датчык ціску ..




                                               

Б’еф

Беф - частка ракі, канала, вадасховішча або іншага воднага абекта, якая прымыкае да гідратэхнічнага збудавання. Збудаванні, у якіх могуць быць бефы -- плаціна, шлюз, гідраэлектрастанцыя і іншыя. Існуюць верхні беф, - размяшчаецца вышэй па цячэнні, і ніжні, які размяшчаецца па іншы бок гідратэхнічнага збудавання. Верхнім бефам часта зяўляецца вадасховішча. Беф, утвораны двума або некалькімі водападпорнымі збудаваннямі і размешчаны на водараздзельным участку воднай сістэмы або вадацёку, называецца раздзельным.

                                               

Вадаскід

Вадаскід, вадазліў - гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для скіду залішняй вады з вадасховішча, а таксама для карысных пропускаў вады ў ніжні бьеф. Скід вады ажыццяўляецца ў выпадку пагрозы перапаўнення вадасховішча з-за паводкі, моцных дажджоў і г.д. Выключэнне - вадазліўная плаціна, на якой сліў вады ажыццяўляецца пастаянна.

                                               

Асушэнне

Асушэнне - мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню грунтавых вод і памяншэння вільготнасці верхніх слаёў глебы, у тым ліку адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель ў рамках меліярацыі.

                                               

Вадамёт

Вадамёт - шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласць. Існуюць розныя спосабы яго выкарыстання.

                                               

Васіль Пятровіч Рагуновіч

Нарадзіўся ў вёсцы Маркава. У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1965 годзе. З 1961 года ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, з 1971 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.

                                               

Гаргулья

Гаргу́лья - у гатычнай архітэктуры: каменны ці металічны выпуск вадасцёкавага жолаба, часцей за ўсё скульптурна аформлены ў выглядзе гратэскнага персанажа і прызначаны для эфектыўнага адводу дажджавога сцёку ад вертыкальных паверхняў ніжэй навісі даху. Моцна вынесеная перпендыкулярна сцяне гаргулья, зяўляецца найхарактэрным элементам сілуэту шматлікіх буйных пабудоў сярэднявечнага Захаду, а таксама адным з матываў у гатычных рэмінісцэнцыях эклектыкі, мадэрну і ар-дэко, дзе яе функцыя часта выключна дэкаратыўная.

                                               

Датчык ціску

Датчык ціску - прылада, фізічныя параметры якой змяняюцца ў залежнасці ад ціску вымяранага асяроддзя. У датчыках ціск вымяранага асяроддзя пераўтвараецца ва ўніфікаваны пнеўматычны, электрычны сігнал або лічбавы код.

Users also searched:

...
...
...